Новыя прызначэнні ў Пінскай дыяцэзіі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
26.11.2014 17:19 |
У Пінскай дыяцэзіі, у сувязі з рэарганізацыяй некаторых дыяцэзіяльных душпастырскіх камісій і ініцыятыў, адбыліся змены і новыя прызначэнні сярод святароў. Новыя прызначэнні закранулі наступныя пасады: r - Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Камісіі па справах духавенства пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі (ККББ) прызначаны Яго Эксцэленцыя біскуп Казімір Велікаселец;
- Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Радзе па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — кс. Павел Халяўкін;
- Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Радзе па справах аховы культурнай спадчыны і асяроддзя пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — кс. Валянцін Новак;
- Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Радзе па справах міграцыі, турызму, пілігрымак, пастырства цыган, а таксама ў Радзе па справах моладзі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — кс. Павел Рудзьман;
- Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Радзе па справах апостальства свецкіх пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — кс. Конрад Патыка SVD;
- Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Радзе па справах экуменізму пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — кс. Тадэвуш Волас SCI;
- Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Радзе па справах масавай камунікацыі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — кс. Юрый Варанко;
- Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы, пастырства студэнтаў і працаўнікоў універсітэтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — кс. Андрэй Рылка;
- Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Радзе па справах агульнага пастырства пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — кс. Андрэй Шода SChr;
- Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Камісіі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — а. Пётр Бялевіч OMI;
- Рэферэнтам ад Пінскай дыяцэзіі ў Катэхетычнай секцыі Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі — кс. Юрый Хіневіч;
- Старшынёй Дыяцэзіяльнай камісіі па справах місій — а. Пётр Бялевіч OMI;
- Старшынёй Дыяцэзіяльнай камісіі па справах моладзі, Камісіі па справах пілігрымак, дыяцэзіяльным рэферэнтам па справах душпастырства пакліканняў, а таксама душпастырам моладзі і студэнтаў Баранавіцкага дэканата — кс. Павел Рудзьман;
- Сакратаром Дыяцэзіяльнай курыі — кс. Юрый Дрозд;
- Дыяцэзіяльным каардынатарам душпастырства таварыстваў свецкіх вернікаў, а таксама дыяцэзіяльным мадэратарам апостальства дапамогі чысцовым душам — кс. Андрэй Шут;
- Душпастырам моладзі і студэнтаў, а таксама катэхетычным візітатарам Пружанскага дэканата — кс. Яцэк Дубіцкі CM;
- Душпастырам моладзі і студэнтаў Ляхавіцкага дэканата — кс. Андрэй Шода SChr;
- Душпастырам моладзі і студэнтаў Гомельскага дэканата — кс. Алег Грыгаровіч SAC;
- Душпастырам моладзі і студэнтаў Пінскага дэканата — кс. Павел Ярашэвіч;
- Душпастырам моладзі і студэнтаў Брэсцкага дэканата — кс. Аляксандр Канановіч;
- Катэхетычным візітатарам Ляхавіцкага дэканата — кс. Алег Сількевіч;
- Катэхетычным візітатарам Пінскага дэканата — кс. Тадэвуш Шэшка FDP;
- Катэхетычным візітатарам Гомельскага дэканата — кс. Тадэвуш Саморэк;
- Касцёльным рэцэнзентам часопіса «Дыялог» — кс. Конрад Патыка SVD.
(AG)
|