Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гомель прыбыў Бэтлеемскі агонь
Беларусь - Пінская дыяцэзія
22.12.2014 12:00

21 снежня на святой Імшы ў парафіі Нараджэння Божай Маці ў Гомелі дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец прыняў з рук каталіцкіх скаўтаў Бэтлеемскі агонь. У Гомель група скаўтаў даставіла агонь ужо ў пяты раз. 

Каб даставіць Бэтлеемскі агонь да раніцы ў Гомель, скаўты адправіліся за ім у Мінск у ноч на 20 снежня, па дарозе наведваючы многія гарады — Магілёў, Бабруйск, Асіповічы, Жлобін, Нясвіж, Баранавічы, Пінск, Лунінец, Мазыр — каб перадаць агонь. Важна было прасачыць, каб агонь у дарозе не згас, інакш давялося б зноў вяртацца за ім у Мінск.

Усе жадаючыя могуць запаліць свае лампады пасля святых Імшаў, каб занесці агонь з Бэтлеема ва ўласныя дамы ці перадаць родным. У касцёлах агонь прабудзе да праваслаўнага Божага Нараджэння (7 студзеня), каб перадаць яго братам па веры.

Бэтлеемскі агонь скаўты прывозяць у Беларусь ужо больш за 15 гадоў. Святыня пачынае сваё падарожжа з Вены, куды яе дастаўляюць самалётам з Бэтлеема, потым агонь перадаюць у Чэхію, Польшчу і вязуць да беларускай мяжы, дзе ўрачыста ўручаюць мясцовым скаўтам.

Святары адзначаюць, што не варта ставіцца да Бэтлеемскага агню як да містычнай з’явы: ён мае глыбокі духоўны сэнс, для хрысціяніна гэта сімвал гарачага сэрца, гарачай любові і веры, якімі неабходна дзяліцца адзін з адным.

Паводле гомельскага каталіцкага сайта

(AG)

 

Фота гомельскага каталіцкага сайта

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.