Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У г. Высокае ўсталяваны крыж пры магілах салдат, загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
26.12.2014 13:13 |
Упершыню пасля вайны дзякуючы намаганням пробашча ксяндза Андрэя Бародзіча і вернікаў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў г. Высокае (Пінская дыяцэзія) быў усталяваны крыж у скверы пры магілах салдат, загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Крыж усталявалі з дазволу Камянецкага райвыканкама.
Пробашч пасля святой Імшы асвяціў крыж. Разам з парафіянамі святар памаліўся за ахвяраў вайны і ў інтэнцыі ўсіх, хто паспрыяў усталяванню гэтага крыжа.
Крыж усталяваны побач з праваслаўным крыжам. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.