Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На Божае Нараджэнне гомельскія католікі завяршылі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей
Беларусь - Пінская дыяцэзія
27.12.2014 17:58

На Божае Нараджэнне вернікі гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці завяршылі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей. Як сімвал выратаванага ад аборту дзіцяці многія вернікі прынеслі ў касцёл па ружы, якія былі пастаўлены перад алтаром.

У гомельскім касцёле такія малітвы з’яўляюцца традыцыйнымі ўжо дзесяць гадоў. Яны пачынаюцца ў сакавіку, на ўрачыстасць Звеставання Пана.

У гэтым годзе каля 120 вернікаў склалі абяцанні аб малітве. Каб змагацца за жыццё зачатага дзіцяці, вернікі абавязаліся не толькі штодня чытаць спецыяльную малітву і маліцца на ружанцы, але і прысвячаць барацьбе якую-небудзь добрую справу.

Кожны прыносіў ружу ў знак сваёй любові да дзіцяці, за якога маліўся, у знак таго, што Бог з любоўю ставіцца да кожнага жыцця, якое зачата ва ўлонні маці, нават калі яно прыходзіць жахлівым чынам - праз гвалт. Бог абараняе кожнае жыццё - гэта з'яўляецца падмуркам традыцыйных 9-месячных малітваў.

Паводле гомельскага каталіцкага сайта

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.