Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Казімір Велікаселец і «Карытас» Пінскай дыяцэзіі павіншавалі са святамі дзяцей з сацыяльнага дома
Беларусь - Пінская дыяцэзія
30.12.2014 16:56

Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец разам з супрацоўнікамі і валанцёрамі дыяцэзіяльнага «Карытас» правялі дабрачынную акцыю «Міласэрнасць у святочныя дні».

На працягу Адвэнту дзеці з парафіі Святой Тройцы ў в. Чарнаўчыцы прыносілі ў касцёл цацкі, печыва, садавіну і складвалі ў вялікі кошык, каб з усіх гэтых дароў падрыхтаваць падарункі для абяздоленых дзяцей.

Дапамогу ў падтрымцы акцыі аказала прадпрыемства Брэстхлебпрама «Берасцейскі пекар».

30 снежня, у актаве Божага Нараджэння, валанцёры, дзеці і супрацоўнікі «Карытас» пабывалі ў гасцях у дзяцей з сацыяльнага дома пры аддзеле адукацыі Камянецкага раёна ў в. Турна. Валанцёры і каталіцкая моладзь павіншавалі дзяцей са святамі, праспявалі калядныя песні і прачыталі вершы, падзяліліся планамі і раздалі падарункі.

Біскуп Казімір Велікаселец таксама праспяваў дзве калядкі, а дырэктар дыяцэзіяльнага «Карытас» кс. Павел Халяўкін распавёў пра гісторыю Божага Нараджэння, вучачы дзяцей перамагаць зло дабром і быць удзячнымі Богу за штодзённыя справы.

Галіна Герусь

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.