| Каталіцкі Дом міласэрнасці ў Гомелі на праваслаўнае Раство наведала рэкордная колькасць патрабуючых |
| Беларусь - Пінская дыяцэзія |
| 08.01.2015 16:39 |
|
У гэты марозны дзень Дом міласэрнасці наведала рэкордная колькасць чалавек — больш за 130. Манахіням нават прыйшлося ставіць дадатковыя сталы ў перапоўненай зале.
Спачатку перад гасцямі Дома міласэрнасці выступіў вікарый гомельскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, які прачытаў урывак з Евангелля і прамовіў кароткае казанне. Веруючая моладзь падрыхтавала для бедных і бяздомных святочны спектакль. Таксама ўсе праспявалі калядныя песні.
Кожны атрымаў порцыю з гарачай стравай, а таксама салату і гарбату. Хапіла на ўсіх. На выхадзе наведвальнікам раздалі калядныя падарункі: садавіну і цукеркі. Паводле сайта гомельскай каталіцкай парафіі (IL) |


7 студзеня, калі праваслаўныя вернікі адзначаюць Божае Нараджэнне, сёстры ордэна Маці Тэрэзы ў Гомелі зладзілі святочны абед для патрабуючых і беспрытульных, большасць з іх была праваслаўнага веравызнання.
для друку