Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У гомельскім касцёле з’явіцца фрэска італьянскага мастака
Беларусь - Пінская дыяцэзія
15.01.2015 12:07

Фрэска адлюструе сцэну Апошняга суду. Чакаецца, што за яе працу ў лютым возьмецца вядомы італьянскі мастак Фабіа Нанэс.

Больш за два гады таму ён распісаў алтарную частку мясцовага касцёла велізарнай фрэскай. Цяпер італьянскі майстар напіша ў гомельскім касцёле новую фрэску.

— Калі Бог дасць, да канца лютага ўжо будзем бачыць у касцёле новую фрэску на тэму Апошняга суду. Яна будзе на выхадзе з храма, дзе звычайна і змяшчаюць сцэну Апошняга суду, каб чалавек заўсёды памятаў, што жыццё заканчваецца смерцю, а пасля яе — Суд Божы: неба або пекла, — тлумачыць пробашч парафіі кс. Славамір Ласкоўскі.

Як паведамляе гомельскі каталіцкі партал, да Вялікадня ў гомельскім касцёле можа з'явіцца і прафесійны арган, праўда, не механічны, а электронны. Інструмент будуць набываць за мяжой, паколькі ў Беларусі яны не вырабляюцца.

Грошы на аплату выдаткаў па роспісе касцёла і набыцці аргана будуць збіраць парафіяне.

Паводле katolik-gomel.by

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.