У пінскай духоўнай семінарыі ўзгадалі св. Тамаша Аквінскага |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
28.01.2015 18:16 |
На святкаванне ў семінарыю былі запрошаны госці, сярод якіх былі пробашч і вікарый катэдральнай парафіі ў Пінску, супрацоўнікі і выкладчыкі семінарыі, а таксама дырэктар Пастаральнага цэнтра пры ККББ кс. Раман Факсінскі.
Святую Імшу ўзначаліў кс. Раман Факсінскі. У сваёй гаміліі святар распавёў, кім асабіста для яго з’яўляецца асоба святога Тамаша Аквінскага. Паводле словаў цэлебранта, святы Тамаш можа быць прыкладам чалавека, які шукаў дарогі пазнання праўды, але пры гэтым не страціў вельмі важную цноту пакоры. Пражыўшы толькі 48 гадоў, святы пакінуў Касцёлу вялікія скарбы тэалагічнай і філасофскай думкі. Аляксей Цвячкоўскі |