Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Білборды з «Місіс Беларусь» у абарону ненароджаных дзяцей з’явяцца ў Гомелі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
30.01.2015 11:50

Хутка на вуліцах у Гомелі з’явіцца некалькі сацыяльных білбордаў, якія будуць заклікаюць не рабіць абортаў. «Дазвольце нарадзіцца вашаму дзіцяці! Кожнае дзіця — велізарнае шчасце!» — звяртаецца з банэра «Місіс Беларусь», гамяльчанка Юлія Перагудава ў атачэнні сваіх дзяцей.

Таксама з удзелам Юліі выпушчаны кароткі сацыяльны відэаролік на гэтую ж тэму. Яго ўжо дэманстравалі па нацыянальным тэлебачанні.



Першая ў гісторыі краіны «Місіс Беларусь», 31-гадовая гамяльчанка Юлія Перагудава разам з мужам Дзмітрыем удзельнічала ў вулічных акцыях у Гомелі па раздачы інфармацыйных матэрыялаў на тэму абортаў. У сям’і Юліі і Дзмітрыя ўжо двое дзяцей. Самая прыгожая сямейная жанчына Беларусі ўбачыла сваё пакліканне ў барацьбе за захаванне новага жыцця і сама патэлефанавала ў грамадскае аб’яднанне «Выратаванне немаўлятаў», прапанаваўшы свае паслугі.

«Мне вельмі балюча глядзець на дарослых жанчын, якіх некалі не спынілі ад абортаў. Цяпер яны спрабуюць нарадзіць, але беспаспяхова. Сутыкнуўшыся з многімі такімі жанчынамі, я зразумела, што мой абавязак — спыняць новае пакаленне ад абортаў», — тлумачыць свае матывы Юлія.

«Місіс Беларусь» агітуе супраць абортаў не толькі жанчын, але і мужчын: «Калі яны адпраўляюць сваіх каханых на аборты, часта нават не ўсведамляюць, якога роду будзе гэта працэдура. А з дзяўчатамі я таксама размаўляю пра тое, у чым розніца шлюбу афіцыйнага і грамадзянскага, і чым звычайна заканчваецца моднае сёння сужыццё».

Паводле katolik-gomel.by, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.