Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выстава старажытных хрысціянскіх кніг з унікальнымі вокладкамі пройдзе ў Гомелі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
12.02.2015 15:13

20 лютага ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый адкрыецца выстава старадрукаваных рэлігійных кніг з унікальнымі і цікавымі вокладкамі — «Пераплётных спраў майстры».

Веткаўскі музей мае ўнікальную калекцыю рэлігійных кніг, што акрамя каштоўнага зместу маюць багатае афармленне, якому стараверы надавалі асаблівую ўвагу.

— Для гэтых людзей кніга была своеасаблівым шляхам у рай, таму яна павінна была быць падобнай да раю. Ужываліся самыя розныя тэхнікі афармлення: ад абцягнутых скурай з цісненнем дошак на зашпільках да распісаных дошчачак, таксама на іх ўстаўляліся медныя ўкрыжаванні. Акрамя таго, кнігі ўпрыгожваліся меднымі ўстаўкамі евангелістаў на аксамітнай аснове, гэта і чаканныя аклады ў стылі барока, ракако, якія пачыналі развівацца на вокладках, гэта і вокладкі, шытыя бісерам па аксаміце, — распавёў загадчык філіяла музея Пятро Цалка.

Сярод кніг, якія будуць на выставе, — Віленскае Евангелле друкара Пятра Мсціслаўца XVI стагоддзя, а таксама старадрукаваныя «Часоўнік» і «Малітваслоў».

Паводле katolik-gomel.by, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.