Аўтапрабег у абарону жыцця прайшоў у Брэсце |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
10.03.2015 11:41 |
Пралайф-рух сумесна з ДАІ правёў 8 сакавіка ў Брэсце аўтапрабег у абарону жыцця. Традыцыйная акцыя да Міжнароднага жаночага дня праходзіць кожны год. Такім чынам праціўнікі абортаў, абаронцы ненароджаных дзяцей — актывісты Брэсцкага моладзевага культурна-асветніцкага грамадскага аб’яднання «У абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў» — віншуюць жанчын з 8 сакавіка.
Машыны са сцягамі і наклейкамі «Падары жыццё!», «STOP абортам!», «Зберажы дзіця!» праехалі па цэнтры горада. Сярод шматдзетных дзяцей прайшоў конкурс, галоўным прызам у якім стала аўтакалыска. Галоўнай ідэяй прабегу з’яўляецца пажаданне ўсім жанчынам пачуць у свой адрас слова «мама» і не забіваць ненароджаных дзяцей.
Брэсцкае моладзевае культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «У абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў» праводзіць сістэматычную працу па абароне жыцця, якая ўключае чытанне лекцый у навучальных установах, правядзенне перадабортнага кансультавання, арганізацыю гарадскіх акцый і аўтапрабегаў.
Паводле katolik-gomel.by (AG)
|