Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Набажэнства Крыжовага шляху прайшло вуліцамі Баранавіч
Беларусь - Пінская дыяцэзія
24.03.2015 10:49

22 сакавіка на вуліцах Баранавіч быў праведзены Крыжовы шлях, у якім удзельнічалі вернікі з усіх парафій горада.

На вуліцы Баранавіч католікі выйшлі ўжо другі год запар. Набажэнства распачалося каля касцёла Узвышэння Святога Крыжа і праходзіла па вуліцах Куйбышава, Горкага, Савецкай і Камуністычнай.

У гэты дзень вернікі маглі адчуць на сабе цяжар крыжа, таму што ад стацыі да стацыі была магчымасць дапамагчы несці драўляны крыж — сімвал мукі Пана.

У набажэнстве ўдзельнічалі святары і законныя сёстры з усіх парафій Баранавіч, а праводзіў Крыжовы шлях дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, які напрыканцы благаславіў усіх вернікаў. Скончыўся Крыжовы шлях каля касцёла Узвышэння Святога Крыжа, дзе пасля адбылася святая Імша.

 

 

Марына Валасар,
 
фота аўтара 
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.