Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У «Дзень без абортаў» у Гомелі распавялі пра наступствы перапынення цяжарнасці
Беларусь - Пінская дыяцэзія
28.03.2015 16:07

27 сакавіка ў Гомелі праводзіўся «Дзень без абортаў» у рамках рэалізацыі Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Беларусі на 2011-2015 гады. У рамках акцыі ва ўсіх медустановах не здзяйсняліся аперацыі па перапыненні цяжарнасці, для медперсаналу праводзіўся семінар з удзелам святароў. У гэты дзень на плошчы Паўстання грамадскае аб’яднанне «Выратаванне немаўлятаў» правяло інфармацыйную акцыю, раздаўшы мінакам друкаваныя матэрыялы на тэму абортаў.

У акцыі прыняла ўдзел Місіс Беларусь Юлія Перагудава.

Па словах галоўнага гінеколага Гомельскай вобласці Аксаны Цясловай, у 2014 годзе колькасць абортаў, якія робяцца па жаданні жанчыны, знізілася на 13%. Аднак яны па-ранейшаму займаюць лідзіруючую пазіцыю (83%) у структуры страт цяжарнасці.

Галоўны гінеколаг падкрэсліла, што падчас правядзення Тыдня без абортаў у мінулым годзе каля 25% гамяльчанак, якія звярнуліся ва ўстановы аховы здароўя для перапынення цяжарнасці, пасля кансультацыі са спецыялістамі ад гэтага адмовіліся. У той жа час у студзені-лютым 2015 года колькасць родаў склала больш за 2,8 тысяч, і гэта на 4,7% ніжэй у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года.

Па некаторых звестках, аборты ў Еўропе здзяйсняюцца кожныя 27 секунд. Кожная пятая цяжарнасць у краінах Захаду заканчваецца абортам, у Беларусі і ў Гомельскай вобласці - таксама кожная пятая-шостая.

Паводле katolik-gomel.by

(AG)

 

 

Фота katolik-gomel.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.