Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларускі святар развівае каталіцкую парафію ў казахстанскім Актаў
Беларусь - Пінская дыяцэзія
08.04.2015 16:26

Пробашч рыма-каталіцкай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў казахстанскім горадзе Актаў, ураджэнец беларускага Гомеля айцец Аляксандр Каліноўскі распавёў аб навінах сваёй парафіі.

Нагадаем, яна была заснавана ў 2007 годзе, да гэтага тут ніколі не было Каталіцкага Касцёла. Першымі парафіянамі сталі мясцовыя жыхары — сям'я Касцінскіх, перасяленцы з Украіны. У горадзе і ваколіцах дзейнічаюць міжнародныя фірмы і працуе шмат замежнікаў, якія таксама наведваюць парафію.

«Парафія наша ў Актаў узрастае ў новых пакліканнях. Спадзяемся, што будзем працягваць будаўніцтва парафіяльнага дома, магчыма, ужо ў гэтым годзе. Мы сабралі больш за 1000 подпісаў да прэзідэнта краіны — падпісаліся таксама шмат мусульман — з просьбай аб дазволе заканчэння будаўніцтва. У сакавіку адбылася сустрэча біскупа з намеснікам кіраўніка вобласці, было прынята рашэнне аб заканчэнні будаўніцтва дома. Спадзяемся, што там будзе магчыма правядзенне набажэнстваў — прадугледжана вялікая зала. Таксама спадзяемся, што нам дадуць зямлю пад будаўніцтва касцёла», — распавёў айцец Аляксандр Каліноўскі.

Паводле katolik-gomel.by, (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.