Велікодны канцэрт класічнай музыкі зладзілі ў Гомелі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
20.04.2015 11:21 |
У межах канцэрту выступілі салісты Вольга Кузьменка (вакал), Ганна Славашэвіч (флейта), Дзмітрый Міроненка (акардэон), Глеб Гарбатоўскі (скрыпка). Прагучалі творы І. Баха, Фрыдрыха II, Х. Глюка, К. Ельскага, Дж. Ласта, Й. Штраўса. «Большасць аўтараў гэтай выдатнай музыкі — веруючыя людзі, якія атрымалі натхненне ад Пана на стварэнне гэтых твораў, і праз іх мы маем яшчэ адну магчымасць сустрэцца з Богам», — адзначыў пробашч парафіі кс. Славамір Ласкоўскі. Нагадаем, музыкі ўжо шмат гадоў бясплатна выступаюць у касцёле з каляднымі і велікоднымі канцэртамі. Паводле katolik-gomel.by, (AYU)
|