Кожную нядзелю велікоднага перыяду Нэакатэхуменальныя суполкі гомельскай парафіі ладзяць евангелізацыю на вуліцы. Ва ўсім свеце ў гэты час удзельнікі Нэакатэхуменальнага шляху выходзяць на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў, каб несці мінакам Добрую вестку пра любоў і перамогу Хрыста.
Евангелізацыя ў Гомелі праходзіць на пляцоўцы перад святыняй, якая знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы горада, дзякуючы чаму нямала мінакоў могуць пачуць пра любоў Бога да кожнага чалавека.
Пад гітары і барабаны католікі спяваюць пра ўваскрасенне Хрыста, танчаць і прапаведуюць, зыходзячы са свайго досведу, сведчаць аб прысутнасці ўваскрослага Хрыста ў іх жыцці. Мінулая сустрэча была прысвечана пытанням пра сэнс жыцця і шчасце, а ў наступныя нядзелі вернікі будуць размаўляць аб выратаванні ў Езусе Хрысце, абвяшчэнні Евангелля і жыцці ў Касцёле.
Такія сустрэчы ля касцёла ладзяцца кожную нядзелю ў 13.30. Вернікі запрашаюць прыходзіць кожнага, каб пачуць Добрую вестку.