Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Працэсія Божага Цела вуліцамі Гомеля пройдзе 7 чэрвеня |
| Беларусь - Пінская дыяцэзія |
| 27.05.2015 13:04 |
|
Па шляху дзяўчынкі будуць абсыпаць пялёсткамі кветак дарогу для Езуса, прысутнага ў Святых Дарах, а на прыпынках каля алтароў працэсія будзе слухаць чытанні з Евангелля і маліцца. У гэтую нядзелю ў касцёле будзе толькі адна Імша - у 10.00. Пасля яе пачнецца працэсія. Свята Божага Цела будзе адзначацца 4 чэрвеня, але працэсія пройдзе ў Гомелі 7 чэрвеня, каб у ёй змаглі ўдзельнічаць больш людзей. У Мінску працэсія Божага Цела адбудзецца 31 мая. Першая працэсія па вуліцах Гомеля адбылася ў мінулым годзе. Паводле katolik-gomel.by, (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


7 чэрвеня ў Гомелі пройдзе працэсія Божага Цела, падчас якой некалькі соцень вернікаў пройдзе па цэнтральнай вуліцы Савецкай ад касцёла да Дома міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы.
для друку