Спеўнік пілігрыма Пінскай дыяцэзіі — на Android |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
08.06.2015 11:45 |
З Брэста выйдзе пілігрымка ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай, шлях якой будзе самым доўгім — 537 кіламетраў, і, верагодна, менавіта гэтым тлумачыцца тая стараннасць, з якой вернікі Пінскай дыяцэзіі рыхтуюцца ў дарогу. Адна з галоўных рэчаў у пілігрымцы — малітвы і спевы. Яны дазваляюць выказаць падзяку за добрае надвор'е, забыцца на мазалі, падтрымліваюць у спёку ці дождж. Але звычайны папяровы спеўнік займае каштоўнае месца, патрабуе дзвюх рук, каб на хаду трымаць і гартаць старонкі, а таксама проста прамакае і часам не дажывае да Будслава. Цяпер хутка знайсці патрэбны тэкст і зэканоміць крыху месца ў заплечніку пілігрымам з Пінскай дыяцэзіі дапаможа спеўнік пілігрыма на Android. Яго можна спампаваць па спасылцы. Калі вы заўважаце памылку ў працы праграмы або ў дызайне, то можаце пісаць у каментарыях. Інфармацыю перадаў кс. Павел Рудзьман, тэкст Аляксандра Гелагаева |