Эўхарыстычныя працэсіі прайшлі ў Пінскай дыяцэзіі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
08.06.2015 13:54 |
7 чэрвеня эўхарыстычныя працэсіі праходзілі ў Пінску, Баранавічах, Жлобіне і Гомелі. 4 чэрвеня працэсія адбылася ў Ляхавічах. У працэсіі Божага Цела ў Пінску і Баранавічах прыняў удзел біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Сотні вернікаў прынялі ўдзел ва ўрачыстых працэсіях у гэтых гарадах. У эўхарыстычнай працэсіі ў Пінску ўдзельнічалі таксама выкладчыкі і навучэнцы Міждыяцэзяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага, вернікі катэдральнай парафіі і парафіі Св. Бэнэдыкта з мікрараёнаў Лугі і Верасы, дзе будуецца новы касцёл з нагоды 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі. Біскуп заахвоціў таксама да еднасці і чалавечай салідарнасці, узор якіх можна чэрпаць з Эўхарыстыі - крыніцы ўнутранай еднасці з самім сабою, каб не было розніцы паміж хрысціянскім навучаннем і штодзённым жыццём хрысціяніна. Пінскі ардынарый заклікаў і да салідарнасці ў адносінах да людзей, якія патрабуюць духоўнай і матэрыяльнай падтрымкі. (AG) Гл. таксама Эўхарыстычная працэсія прайшла ў Баранавічах |
Фотарэпартаж |