Магчымасць будаўніцтва новага касцёла ў Гомелі вынесена на грамадскае абмеркаванне |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
30.07.2015 11:50 |
Стала вядома аб новым месцы, якое можа быць выдзелена гарадскімі ўладамі ў Гомелі пад будаўніцтва касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Адміністрацыя Савецкага раёна запрашае гомельцаў абмеркаваць магчымасць будаўніцтва касцёла на Рэчыцкім праспекце каля скульптуры «Рысь» - недалёка ад канчатковага прыпынку тралейбусаў «Сонечны», на выездзе з горада.
Пад будаўніцтва плануецца выдзелiць зямельны ўчастак плошчай 0,77 га.
Грамадскае абмеркаванне праекта будзе праходзіць з 3 па 27 жніўня. У пісьмовым выглядзе свае прапановы можна пакінуць у скрыні на першым паверсе адміністрацыі раёна або накіраваць па электроннай пошце
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
, а таксама выказаць па тэлефоне 40-60-28. Прапановы будуць аналізаваць спецыялісты абласной архітэктурна-горадабудаўнічай рады.
Плануецца, што касцёл будзе мець класічны выгляд і будзе пабудаваны ў неагатычным стылі. Каталіцкая парафія, знішчаная бальшавікамі ў 1938 годзе, была адноўлена па ініцыятыве дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца і зарэгістравана ў пачатку 2013 года. З гэтага часу вядзецца ўзгадненне аб выдзяленні ўчастка пад будаўніцтва касцёла.
Паводле katolik-gomel.by (AG)
|