У семінарыі ў Пінску адбыліся рэкалекцыі і ўступныя экзамены |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
01.08.2015 21:57 |
31 ліпеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску завяршыліся рэкалекцыі, прысвечаныя тэме распазнання паклікання. У духоўных практыкаваннях прынялі ўдзел трыццаць два юнакі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай і Пінскай дыяцэзій.
Заключным акордам духоўнай сустрэчы сталі ўступныя экзамены на першы год навучання. У гэтым навучальным годзе да семінарыйнай супольнасці далучыцца адзін юнак з Пінскай дыяцэзіі. Уладзіслаў Козел нарадзіўся 17 мая 1998 г. у вёсцы Нямержа Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці, апошнія гады жыве ў Баранавічах, належыць да маладой парафіі Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай у гэтым горадзе. Фота Паўла Трона
|