У семінарыі ў Пінску ўрачыста адкрыўся новы навучальны год |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
05.10.2015 21:24 |
5 кастрычніка Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску чарговы раз перажывала ўрачыстую інаўгурацыю новага навучальнага года. 2015/2016 год з’яўляецца пятнаццатым па ліку пасля адраджэння семінарыі ў 2001 годзе кардыналам Казімірам Свёнткам. Сярод запрошаных на інаўгурацыю гасцей былі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Дзмітрый Пухальскі, канцлер курыі Віцебскай дыяцэзіі кс. Адам Дынак, кс. прэлат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі, дырэктар Катэхетычнага каледжа ў Баранавічах кс. Павел Рудзьман, прэфект Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Віталій Сідорка. Акрамя запрошаных гасцей, прысутнічалі выкладчыкі навучальнай установы і вернікі Пінска. Біскуп пажадаў выкладчыкам, якія працуюць у семінарыі, каб іх праца прынесла багаты плён, каб яны «маглі таксама ганарыцца тым, што выхавалі будучых адказных душпастыраў, а можа, нават і наступнага кардынала ці кандыдата на алтар». Звяртаючыся да семінарыстаў, пінскі ардынарый сказаў: «Я малюся за вас, каб вы мудра выкарысталі час фармацыі, каб упэўніліся ў сваім пакліканні і пайшлі за голасам Пана, які кліча вас на сваё вялікае жніво, дзе яшчэ так мала працаўнікоў. (…) Я малюся, каб вы не падвялі тых, хто ужо многія дзесяцігоддзі просіць Пана жніва паслаць працаўнікоў на Яго жніво». У гаміліі, якую прамовіў біскуп Алег Буткевіч, звярталася ўвага
на чатыры накірункі фармацыі семінарыстаў: душпастырскі, чалавечы,
духоўны і інтэлектуальны. Сярод гэтых чатырох накірункаў іерарх асабліва
адзначыў чалавечы напрамак развіцця: «Адсутнасць фундаменту чалавечай
фармацыі прыводзіць да вялікага крызісу, прыкладам якога ёсць сітуацыя ў
сучасным свеце, які развальвае паняцце чалавека, а гэта не спрыяе
адкрытасці чалавечага сэрца на Бога». Аляксей Цвячкоўскі, (AG) Фота seminaryja.by
|