Рыцары Касцёла пакланіліся Каралеве Палесся: супольнасць пінскай семінарыі наведала Лагішын |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
10.11.2015 16:42 |
Разам з парафіянамі семінарысты ўдзельнічалі ў святой Імшы, якую ўзначаліў прэфект семінарыі кс. Дмітрый Чупрын. На пачатку Імшы кусташ санктуарыя кс. Тадэвуш Шэшка звярнуўся са словамі шчырага прывітання да семінарыйнай супольнасці і ўсіх прысутных вернікаў.
Як і штогод, ля падножжа абраза Багародзіцы прагучалі словы аддання сябе ў апеку Каралеве Палесся: «Святая Марыя, Маці Бога і наша Маці, Каралева Палесся! Сёння мы, навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, якіх Твой Сын Езус Хрыстус паклікаў на шлях свайго святарства, прыходзім да Цябе і аддаёмся цалкам Тваёй Матчынай апецы...»
Аляксей Цвячкоўскі, ((АлГ), (AG) фота Андрэя Бурака |