Святары Пінскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у акцыі Сусветнага дня памяці ахвяр ДТЗ |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
16.11.2015 12:04 |
У трэцюю нядзелю лістапада штогод пачынаючы з 2005 г. па прапанове Генеральнай Асамблеі ААН адзначаецца Сусветны дзень памяці ахвяр ДТЗ. Гэты дзень усталяваны для ўшанавання памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў і выражэння спачування іх родным. 15 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя Брэстчыны правяла акцыю Сусветнага дня памяці ахвяр ДТЗ, прысвечанага памяці дзяцей, якія загінулі ў выніку дарожных аварый. У акцыі прынялі ўдзел каталіцкае і праваслаўнае духавенства Піншчыны. Пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце кс. Юрый Хіневіч прыняў удзел у акцыі, якая праходзіла ў Брэсце на плошчы Леніна. Удзельнікі запалілі знічы ў памяць аб тых, хто загінуў у дарожных аварыях, кс. Юрый Хіневіч прамовіў малітву аб загінулых у ДТЗ. Гэты дзень, які кожны год праводзіць ДАІ, запрашаючы да ўдзелу святароў, – нагода ўзгадаць не толькі тых, чыё жыццё абарвала аварыя, але і задумацца аб сваіх паводзінах на дарозе, аб тым, як паводзіць сябе так, каб не папоўніць спіс ахвяр самому і не прынесці гора ў чужую сям’ю. |
Фотарэпартаж |