У пінскай семінарыі прайшла аплаткавая сустрэча |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
23.12.2015 15:58 |
Сустрэча пачалася з вяршыні хрысціянскага сакрамэнтальнага жыцця — cвятой Імшы, якая адбылася ў семінарыйнай капліцы і якую ўзначаліў рэктар семінарыі ксёндз Андрэй Рылка. На сустрэчу завітаў і біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Іерарх благаславіў аплаткі, адзначыўшы важнасць і прыгажосць гэтай цудоўнай традыцыі на беларускіх землях.
Пасля пачалася святочная вячэра з цікавай праграмай, якую падрыхтавала семінарыйная супольнасць. Пасля доўгага «маўчання» зноў выступіў з некалькімі кампазіцыямі адроджаны семінарыйны гурт «Подых Духа», чыталіся вершы, праводзіліся конкурсы. Семінарысты прэзентавалі крэатыўную тэатральную пастаноўку на тэму Божага Нараджэння.
«Збаўца надыходзіць, і ўсведамленне гэтага прыносіць радасць у сэрцы тых, хто Яго чакае! Няхай жа прыйдзе Ён і асветліць кожнае сэрца сваім незнішчальным святлом! З надыходзячымі святамі Божага Нараджэння!» — віншуе семінарыйная супольнасць. Андрэй Багдановіч, (IL) Фота seminaryja.by |