Назад у 1975-ты: вандроўка па савецкім Пінску з каталіцкім мінулым |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
26.01.2016 11:40 |
У 1975 годзе маскоўскае цэнтральнае рэкламна-інфармацыйнае бюро «Турыст» выпусціла набор паштовак з выявай і апісаннем славутасцяў палескай сталіцы. Аўтарам фота быў Аляксандр Гідзімірскі. Краязнаўцы лічаць яго здымкі першым пасляваенным турыстычным «прадуктам» Пінска ў СССР, які выйшаў на агульнасавецкі ўзровень. Да гэтага віды Пінска актыўна папулярызаваліся ў перш. пал. ХХ стагоддзя, асабліва ў 1930-я гады.
На фота зверху: сённяшняя катэдра ў Пінску ў сярэдзіне 1970-х. Паштоўкі 40-гадовай даўніны цікавыя займальным апісаннем да іх — турыстычная інфармацыя там падаецца з улікам ідэалагічнай палітыкі. Напрыклад, подпіс да здымка езуіцкага калегіума (зверху) быў наступным: «Годы ўладарання чужакоў не прайшлі бясследна для горада — з дапамогай каталіцкіх прэлатаў каралеўская ўлада Рэчы Паспалітай імкнулася вытравіць з памяці беларусаў думку пра яднанне Палесся з Беларуссю і Расіяй. У XVII ст. пры езуіцкім кляштары была пабудавана школа — калегіум, у аўдыторыях якога выхоўваліся верныя Рыму і польскім магнатам вучні, якія павінны быць распаўсюджваць каталіцтва ў Заходняй Беларусі». Мяркуючы па здымках, савецкі Пінск такім не быў. Яркі, стыльны, утульны і камфортны еўрапейскі гарадок. Следам за наборам паштовак «Пінск-1975» выйшаў і фотаальбом, але неўзабаве горад над Пінай пачне кардынальна змяняцца, таму гэтыя фатаграфіі — унікальнае сведчанне 40-гадовай даўніны... |