Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дырэктар «Карытас» Пінскай дыяцэзіі сустрэўся з галоўным урачом Брэсцкага абласнога анкадыспансера
Беларусь - Пінская дыяцэзія
22.02.2016 15:09

22 лютага адбылася сустрэча дырэктара дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Пінскай дыяцэзіі кс. Паўла Халяўкіна з галоўным урачом БААД, кандыдатам медыцынскіх навук Канстанцінам Шаляпенем па пытаннях аказання гуманітарнай спонсарскай дапамогі «БААД».

У БААД налічваецца 377 ложкаў, якія пастаянна заняты, назіраецца павелічэнне зваротаў людзей для аказання амбулаторнай медыцынскай дапамогі. У 2015 годзе ў дыспансер звярнулася 88 460 чалавек.

У год, абвешчаны Годам Божай Міласэрнасці, і ў 30-ю гадавіну Чарнобыльскай трагедыі «Карытас» Пінскай дыяцэзіі вырашыў дапамагчы ў лячэнні хворых БААД.

«Карытас» Пінскай дыяцэзіі пры падтрымцы «Карытас» г. Лінц (Аўстрыя), робіць свой унёсак у лячэнне анкахворых дыспансера.

Падчас размовы было вызначана кола праблем, якія патрабуюць тэрміновага вырашэння для далейшага паляпшэння якасці абслугоўвання анкахворых.

Гэта, напрыклад, такія пытанні, як набыццё мяккага медабсталявання, прадметаў гігіены і сродкаў па даглядзе за хворымі.

Закупку ажыццяўляе анкадыспансер па ўзгодненым з «Карытас» спісе, і апошні аплочвае рахункі дадзенай закупкі.

Лявонцій Суліма

Фота Алены Грынкевіч

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.