Айцец Аляксандр Жарнасек MIC правёў велікапосныя рэкалекцыі ў Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Пінску |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
07.03.2016 12:20 |
Практыкаваць, аднаўляць, вызнаваць сваю веру нанова дзень за днём пакліканы кожны хрысціянін. Так, рыхтуючы сэрцы да Вялікадня, які набліжаецца, перажылі велікапосныя рэкалекцыі навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Праводзіў іх для семінарыстаў а. Аляксандр Жарнасек MIC з Оршы. На працягу некалькіх дзён, з 1 па 4 сакавіка, святар маліўся разам з супольнасцю семінарыі, прапаведаваў Хрыста, сведчыў аб дзеянні Бога ў сваім уласным жыцці і жыцці людзей, якіх ведае асабіста. Рэкалекцыяніст расказваў пра звычайныя, фундаментальныя рэчы, на якія часта звяртаецца мала ўвагі.
Гэтыя чатыры дні сталі для ўдзельнікаў рэкалекцый часам багатага сеяння Божага слова ў сэрцы тых, хто быў адкрыты на яго. |
Фотарэпартаж |