Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Антоні Дзям’янка наведаў з пастырскім візітам парафіі ў Сяльцы, Сігневічах, Белаазёрску і Бярозе
Беларусь - Пінская дыяцэзія
07.03.2016 12:52

6 сакавіка, у IV нядзелю Вялікага посту, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў з пастырскім візітам парафіі ў Сяльцы, Сігневічах, Белаазёрску і Бярозе (Пінская дыяцэзія, Пружанскі дэканат), дзе сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на нядзельную святую Імшу.

Іерарх прамовіў на Імшы гамілію, вядучай тэмай якой была велікодная споведзь у кантэксце евангельскага чытання на нядзелю аб марнатраўным сыне.

У касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе біскуп служыў вернікам у канфесіянале як спаведнік. Святыня ў Бярозе прызначана стацыйным касцёлам на Год Міласэрнасці (адным з сямі ў Пінскай дыяцэзіі). У касцёле знаходзіцца рэліквіярый з рэліквіямі Дрэва Святога Крыжа. У часы вайны і пасляваенныя дзесяцігоддзі дзяржаўнай атэізацыі пасля зруйнавання касцёла вернікі два пакаленні захоўвалі і перадавалі нашчадкам рэліквіі ў таямніцы. У 90-я гады мінулага стагоддзя рэліквіі перадалі ў касцёл.

Паводле літургічных прадпісанняў Касцёла, рэліквіі Дрэва Святога Крыжа выстаўляюцца на чырвоным карпарале; іх належыць ушаноўваць так, як Найсвяцейшы Сакрамэнт, стаўшы на калені.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.