Гомельскія католікі прапаведуюць на вуліцы песняй, танцам і асабістым сведчаннем |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
11.04.2016 11:45 |
Кожную нядзелю велікоднага перыяду (да 8 мая ўключна) Нэакатэхуменальныя суполкі Каталіцкага Касцёла ў Гомелі праводзяць евангелізацыю на вуліцы. Ва ўсім свеце ў гэты час удзельнікі Нэакатэхуменальнага шляху выходзяць на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў, каб несці мінакам Добрую Вестку пра Уваскрасенне Езуса Хрыста, Яго любоў і перамогу над смерцю.
У Гомелі евангелізацыя праходзіць на тэрыторыі, прылеглай да святыні, па нядзелях у 13.30. Гомельскі касцёл знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы горада, дзякуючы чаму нямала мінакоў могуць пачуць пра любоў Бога да кожнага чалавека.
Пад гітары і барабаны вернікі з суполак спяваюць пра ўваскрасенне Хрыста, танчаць, прамаўляюць казанне, распавядаюць, як уваскрослы Хрыстус дзейнічае ў іх жыцці. Таксама мінакам раздаюць абразкі з выявай Езуса Міласэрнага і Вяночкам да Божай Міласэрнасці.
Гомельскія католікі запрашаюць на гэтыя сустрэчы кожнага, каб пачуць Добрую Вестку.
Паводле katolik-gomel.by (AG)
Фота katolik-gomel.by
|