Акцыя «Стань семінарыстам на ўікэнд» прайшла ў семінарыі ў Пінску |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
09.05.2016 12:09 |
7-8 мая ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшла акцыя «Стань семінарыстам на ўікэнд». Такім чынам духоўная навучальная ўстанова далучылася да сусветнай ініцыятывы, асноўным прынцыпам якой з’яўляецца магчымасць паглядзець на жыццё тых, хто рыхтуецца да святарства, так бы мовіць, знутры. 24 юнакі, якія адважыліся зазірнуць у гэтыя дні за семінарыйныя дзверы і застацца ў сценах гэтай навучальнай установы, сталі не проста гасцямі. Кожны мог далучыцца да ўсіх малітваў семінарыстаў, разам з імі молячыся падчас святой Імшы, удзельнічаючы ў Літургіі гадзінаў і іншых набажэнствах. Кс. Уладзімір Русак, seminaryja.by Фота seminaryja.by |