Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Казімір Велікаселец удзяліў у Гомелі сакрамэнт канфірмацыі і Першую Камунію
Беларусь - Пінская дыяцэзія
24.05.2016 09:22

22 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у гомельскім касцёле дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец удзяліў сакрамэнт канфірмацыі моладзі і дарослым, а таксама Першую Камунію дзецям.

Сакрамэнт канфірмацыі прынялі амаль 20 чалавек, Першую Камунію — чатыры дзяўчынкі і два хлопчыка. У той жа дзень упершыню прыняла Камунію ў Каталіцкім Касцёле дарослая дзяўчына.

Біскуп Казімір Велікаселец ахвяраваў гэтую Імшу за тых, хто прыняў сакрамэнт канфірмацыі, Першую Камунію, за хросных бацькоў, а таксама за сябе, бо менавіта ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў 1984 годзе ён атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне.



«Я таксама прымаў Першую Камунію, калі быў такім маленькім, як вы, — распавёў біскуп, звяртаючыся да дзяцей. — Але я не быў так прыгожа апрануты. У той дзень бацька вёз мяне на ровары за вельмі шмат кіламетраў у райцэнтр, куды вярнуўся з турмы святар. Зараз жа ў вас ёсць свабода, радуйцеся гэтаму, хадзіце ў касцёл, абавязкова пачынайце і заканчвайце свой дзень малітвай, запрашайце маліцца разам з вамі вашых бацькоў».

Дзяцей рыхтавалі да гэтай важнай у іх жыцці падзеі сёстры Маці Тэрэзы ў нядзельнай школе.

Паводле katolik-gomel.by

Фота katolik-gomel.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.