| Працэсія Божага Цела пасля амаль 80-гадовага перапынку адбылася ў Пінску | 
| Беларусь - Пінская дыяцэзія | 
| 30.05.2016 16:22 | 
| 
 Працэсія прайшла ад катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі да новапабудаванага касцёла св. Бэнэдыкта. 
 Шмат гадоў пасля аднаўлення Касцёла ў Беларусі працэсія праходзіла вакол комплекса духоўнай семінарыі і катэдральнага касцёла, адзінай дзейнічаючай каталіцкай святыні Пінска. Толькі пасля пабудовы ў 2015 годзе новага касцёла пад тытулам св. Бэнэдыкта з’явілася ідэя прайсці ў працэсіі ад адной святыні да другой, як выраз сведчання веры ў прысутнасць Хрыста ў Эўхарыстыі і як просьба да Бога аб благаслаўленні горада і ўсіх яго жыхароў. 
 На шляху працэсіі былі падрыхтаваны традыцыйныя чатыры алтары. Тры з іх былі ўстаноўлены вернікамі парафій Пінска. Чацвёрты алтар быў падрыхтаваны супольнасцю Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага, выхавацелі і семінарысты якой таксама прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і шляху працэсіі. Каля кожнага алтара біскуп удзяляў благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам на чатыры бакі свету, просячы, каб Бог благаславіў горад, яго жыхароў, іх дамы і месцы працы. | 
| Фотарэпартаж | 












 29 мая пасля амаль 80-гадовага перапынку на вуліцах сталіцы Палесся адбылася працэсія Божага Цела з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Працэсія стала для Пінска сапраўды гістарычнай падзеяй.
29 мая пасля амаль 80-гадовага перапынку на вуліцах сталіцы Палесся адбылася працэсія Божага Цела з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Працэсія стала для Пінска сапраўды гістарычнай падзеяй.

 для друку
 для друку
