А. Аляксандр Стока OCD цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў семінарыі ў Пінску |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
09.06.2016 15:12 |
8 чэрвеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску новапрэзбітэр Аляксандр Стока OCD цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу. Прэзбітэрскае пасвячэнне а. Аляксандра Стокі адбылося 4 чэрвеня ў Мінску. Семінарыя ў Пінску была тым домам, дзе айцец Аляксандр Стока вучыўся, узрастаў у веры і праходзіў фармацыю. У гэты дзень ён вярнуўся сюды як святар, каб падзякаваць Богу за дар паклікання, памаліцца за тых, хто тут вучыцца і служыць, і ўдзяліць ім сваё прыміцыйнае благаслаўленне. Паводле seminaryja.by
Фота seminaryja.by |