Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пасля першага туру ўступнага экзамена ў семінарыю ў Пінску прыняты чатыры чалавекі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
22.07.2016 13:51 |
Перад гэтым у семінарыі маладыя людзі прымалі ўдзел у днях малітоўнага засяроджання, на якіх мелі магчымасць адчуць пакліканне да святарскага служэння.
На экзамене абітурыентам неабходна было паказаць свае веды са Святога Пісання і катэхізіса, а таксама з гісторыі і сучаснасці Касцёла.
Маладыя людзі, якія жадаюць паступіць у Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску, могуць здаць уступны экзамен таксама ў дадатковы тэрмін — 8 жніўня.
(AG) Фота Уладзіслава Козела |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.