Што «знаходзіць» пілігрым?: сведчаць удзельнікі пілігрымак да Маці Божай Лагішынскай |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
23.08.2016 14:14 |
Некалькі дзён пешшу спякотай, сотні мазалёў і працёртыя сандалі. Навошта ўсё гэта? Што на гэтым шляху шукае і што знаходзіць пілігрым – на гэтыя пытанні Catholic.by адказалі ўдзельнікі пілігрымак да Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне.
Сёлета, як і некалькі мінулых гадоў, з Бярозы і Баранавіч ішлі дзве пілігрымкі ў санктуарый Маці Божай у Лагішыне. Мы запыталіся пілігрымаў, што яны шукалі ў гэтым духоўным падарожжы і што знайшлі, крочачы да Марыі.
r «Для мяне гэта магчымасць пабыць сам-насам з Мамай і, канешне ж, знайсці сваю дарогу ў будучыні. Ну хто ж яшчэ нам дапаможа, як не наша нябесная Маці. Таму толькі да Яе за такімі парадамі і можна звяртацца. Прыйшоўшы сюды і стаўшы на калені перад Мамай, я зразумеў, што мне патрэбна рабіць у будучыні. І як гэта патрэбна рабіць. Рэзка пастаўленыя мэты. Засталося толькі вярнуцца і правільна іх рэалізаваць», — падзяліўся хлопец. u «Гэтым летам было шмат пілігрымак і паездка ў Кракаў, дзе мы неслі служэнне. Таму для мяне мэтай гэтай пілігрымкі быў адпачынак. Перад пілігрымкай у Будслаў і паездкай у Кракаў былі нейкія мэты, якія не рэалізаваліся. Гэта быў вялікі сюрпрыз. Так стала і з гэтай пілігрымкай. Калі мэтай быў адпачынак, то атрымалася вельмі цяжкая пілігрымка для мяне. Для мяне плёны пілігрымак заўсёды з’яўляліся не адразу. Так і сёння я не магу адказаць на пытанне, што знайшла ў гэтай пілігрымцы. Але думаю, што вярнуся дадому і час усё расставіць па сваіх месцах», — дзеліцца дзяўчына. j
![]() «Я магу сказаць, што знайшоў гэтае ўмацаванне, таму што ўчора перажываў па-іншаму святую Імшу, чым да гэтай пілігрымкі. Можна сказаць, што вярнулася тая вера, якая была ў мяне ў дзяцінстве. Акрамя таго, я знайшоў шмат сяброў-католікаў. Гэта таксама вельмі добра, каб у жыцці хрысціяніна былі такія людзі, якія б падштурхоўвалі яго ісці разам да веры, да неба», — распавёў пілігрым. k |