Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гомель прывезлі рэліквіі Маці Тэрэзы
Беларусь - Пінская дыяцэзія
12.09.2016 17:08

9 верасня ў Гомель былі прывезены з Ватыкана рэліквіі новай святой — Маці Тэрэзы. Даставілі рэліквіі кс. Славамір Ляскоўскі, пробашч гомельскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, і група вернікаў, якія 4 верасня гэтага года ўдзельнічалі ў кананізацыі Маці Тэрэзы.

З гэтай нагоды ў гомельскім касцёле адбылася Імша падзякі за кананізацыю Маці Тэрэзы. На літургію былі запрошаны ўсе, каму сёстры Місіянеркі Міласэрнасці аказваюць дапамогу: людзі бедныя і бяздомныя, шматдзетныя, а таксама праблемныя сем’і, большасць з якіх — праваслаўныя.

Цяпер крыжы з рэліквіямі святой будуць увесь час знаходзіцца ў Гомелі: у Доме міласэрнасці сясцёр Місіянерак Міласэрнасці і ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.

Нагадаем, што ў Беларусі сёстры з супольнасці Маці Тэрэзы нясуць служэнне толькі ў Гомелі. Манахіні розных нацыянальнасцяў утрымліваюць Дом міласэрнасці, у якім дапамагаюць бедным і бяздомным ўжо больш за дваццаць гадоў. Місіянеркі гатуюць ежу для бяздомных, раздаюць адзенне бедным сем’ям і самотным пенсіянерам, працуюць з дзецьмі з малазабяспечаных і праблемных сем’яў.

Паводле katolik-gomel.by
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.