Стала вядома, як будзе выглядаць новы касцёл у Гомелі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
24.09.2016 14:04 |
Эскіз новай каталіцкай святыні ў Гомелі, якую плануецца пабудаваць на скрыжаванні вуліцы Аб'язной і праспекта Рэчыцкага, прадставіў архітэктар з Баранавічаў Баляслаў Тумашчык, пры ўдзеле якога распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя аб'екта. Зараз працягваецца афармленне ўчастка пад новы касцёл адроджанай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. У будынку таксама плануецца размясціць жылыя пакоі для пражывання святароў, навучальныя класы, пакой для бацькоў з дзецьмі, якія наведваюць набажэнства. Вышыня асноўнага будынка складзе амаль 18 метраў, а дзве званіцы, размешчаныя паабапал ад галоўнага ўваходу, дасягнуць вышыні прыкладна 30 метраў (параўнальна з вышынёй дзевяціпавярховага дома). Плануецца, што сцены будуць пабудаваны з чырвонай клінкернай цэглы, аконныя праёмы ўпрыгожаць вітражы. (AG) Фота katolik-gomel.by |