Выпускны вечар прайшоў у Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
26.09.2016 13:52 |
24 верасня ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбыўся выпускны вечар для тых, хто скончыў вучобу. У ім прынялі ўдзел таксама тыя, хто яшчэ толькі стаў студэнтам каледжа. Святочны вечар пачаўся святой Імшой, якую цэлебраваў дырэктар каледжа кс. Павел Рудзьман. У гаміліі святар адзначыў, што веды, якія набылі сёлетнія выпускнікі за час вучобы, застануцца мёртвымі, калі не будуць прасякнуты верай і жаданнем несці іх ва ўсе асяроддзі свайго жыцця. Пасля Імшы адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам, а таксама студэнцкіх білетаў і заліковак на час будучага навучання ў каледжы першакурснікам. Дырэктар і выкладчыкі прынялі памятныя падарункі, якія былі ўручаны з асаблівым гумарыстычным падыходам да кожнага выкладчыка. Выпускнікі таксама атрымалі памятныя падарункі ад цяперашніх студэнтаў каледжа — чаравікі, што з'яўляецца сімвалічным вобразам прапаведвання Божага слова. Пасля афіцыйнай часткі студэнты і выкладчыкі сабраліся за святочнай вячэрай, якая яшчэ больш злучыла навучэнцаў цёплай сямейнай атмасферай. |
Фотарэпартаж |