Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Карытас» Пінскай дыяцэзіі правёў сацыяльную акцыю для пажылых людзей Брэстчыны
Беларусь - Пінская дыяцэзія
07.10.2016 16:10

У Год Божай Міласэрнасці і месяц Ружанца супрацоўнікі «Карытас» Пінскай дыяцэзіі правялі акцыю «Старасць у радасць» для пажылых адзінокіх людзей, якія жывуць на тэрыторыі Брэсцкага, Камянецкага і Жабінкаўскага раёнаў.

Пра падтрымцы прадпрыемстваў «Інка-фуд», «Санта-Брэмар» і іншых спонсараў пажылыя людзі атрымалі ў падарунак прадуктовыя наборы першай неабходнасці.

Важнай часткай візіту была і гутарка, у якой так маюць патрэбу людзі пажылога ўзросту. Кожны з іх падзяліўся гісторыяй свайго жыцця, дзякуючы пры гэтым Богу за кожную хвіліну пройдзенага шляху. І слёзы, і радасць, і сум напаўнялі сэрцы гэтых людзей.

Павучальным атрымалася жыццёвае сведчанне сям’і Цярпілаўскіх, якія пражылі разам 73 гады. У 1943 годзе яны ўзялі касцёльны шлюб у парафіі Святой Тройцы ў Чарнаўчыцах.

На пытанне, як ім удалося захаваць каханне і добрыя стасункі на працягу такога доўгага перыяду, яны з усмешкай на твары далі кароткі, але напоўнены верай і любоўю адказ: «Малітва на ружанцы».

Нягледзячы на самотнасць, пажылыя людзі, якіх наведалі супрацоўнікі і валанцёры «Карытас» Пінскай дыяцэзіі, не губляюць веры і спадзяюцца на Езуса і Марыю, штодзённа прамаўляючы ружанцовую малітву, а праваслаўныя вернікі ўшаноўваюць Багародзіцу, іконы якой ёсць у іх дамах.

Падчас сваёй дабрачыннай «экспедыцыі» «Карытас» Пінскай дыяцэзіі імкнуўся ўнесці ў кожны дом пажылога самотнага чалавека дабрыню, радасць і любоў, якая на лаціне і гучыць як «Сaritas».

Юлія Марчук, фота аўтара

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.