Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Супольнасць сясцёр кармэлітак у Брэсце адзначыла 25-гадовы юбілей
Беларусь - Пінская дыяцэзія
11.10.2016 12:54

8 кастрычніка брэсцкая супольнасць Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак Дзіцяткі Езуса адзначыла 25-гадовы юбілей малітвы і працы.

Урачыстую святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. Разам з сёстрамі ўзносілі падзяку Богу парафіяне і шматлікія дзеці з катэхетычных заняткаў. Удзельнічалі сёстры з Польшчы і Беларусі, а таксама святары з дэканату і айцы кармэліты.


У гаміліі біскуп адзначыў уклад сясцёр у адраджэнне Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і падзякаваў за адданую працу.

Упрыгожыў урачыстасць спевамі на словы св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса хор з кармэлітанскай парафіі Мінска. Таксама прагучаў спеў на словы св. Яна ад Крыжа ў выкананні духоўнай выхаванкі сясцёр.

Прысутныя маглі бліжэй пазнаёміцца з дзейнасцю супольнасці кармэлітак праз спецыяльна падрыхтаваную з гэтай нагоды прэзентацыю.


Пасля заканчэння літургічнай часткі святкаванне перанеслася ў кляштар супольнасці, дзе адбыўся абед і працягвалася дзяленне ўражаннямі, радасцю і ўспамінамі паміж сёстрамі, якія калісьці працавалі ў гэтым месцы, і парафіянамі, якія дапамагалі ў адраджэнні святыні і парафіяльнага жыцця ў Брэсце. Манахіні атрымалі благаслаўленне біскупа і падзякавалі Богу і ўсім прысутным за гэты прыгожы юбілей на брэсцкай зямлі, сведкамі і ўдзельнікамі якога яны сталі.

С. Таццяна Касабуцкая, (AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.