Святарскія рэкалекцыі прайшлі ў Пінску |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
28.11.2016 13:25 |
На працягу трох дзён разам з іерархамі мясцовага Касцёла святары разважалі пра веліч і адказнасць свайго служэння. Асаблівая ўвага была звернута на сузіранне шляху пакліканай асобы ў кантэксце гісторыі збаўлення свету, а таксама на фоне пакутнай і гераічнай гісторыі Касцёла ў Беларусі.
Для кожнага ўдзельніка рэкалекцыі сталі нагодай падвесці вынікі асабістага перажывання Года Міласэрнасці, які ў Паўсюдным Касцёле завяршыўся 20 лістапада, а таксама добрым часам для таго, каб у малітоўным суцішэнні падзякаваць Богу за атрыманыя за гэты год ласкі. Кс. Андрэй Рылка |
Фотарэпартаж |