Католікі Гомеля далучыліся да дабрачыннай акцыі ў падтрымку цяжкахворай дзяўчынкі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
15.12.2016 15:08 |
Да пробашча парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Славаміра Ляскоўскага звярнуліся валанцёры з просьбай нейкім чынам дапамагчы бацькам Кіры. Так, у Трэцюю нядзелю Адвэнту валанцёры зладзілі дабрачынны кірмаш у касцёле. Акрамя гэтага на лячэнне Кіры былі накіраваны ўсе ахвяраванні, сабраныя пасля святых Імшаў у нядзелю. Напярэдадні святар заклікаў вернікаў збіраць багацце не на зямлі, а на Нябёсах, каб ахвяраванні былі шчодрымі, а таксама нагадаў, што міласціна пакрывае многія грахі. У касцёле было сабрана каля 3,5 тысяч беларускіх рублёў. Больш за паўтары тысячы долараў парафія пералічыла на рахунак дзяўчынкі. Заўважым, што звычайна сума ахвяраванняў па нядзелях у гомельскай парафіі меншая ў пяць разоў. На рахунак пасля шматлікіх акцый паступіла ўжо больш за 72 тысячы долараў, аднак каля 178 тысяч яшчэ неабходна сабраць. Дзяўчынку чакае апошні, 6 блок хіміятэрапіі, а потым аперацыя, пасля якой адбудзецца трансплантацыя ствалавых клетак з высакадознай хіміятэрапіяй. Дабрачынныя рахункі, на якія можна скіраваць фінансавую дапамогу, тут>>> Паводле katolik-gomel.by |