| 30 юнакоў прыняло ўдзел у рэкалекцыях па распазнанні паклікання ў семінарыі ў Пінску |
| Беларусь - Пінская дыяцэзія |
| 09.01.2017 11:25 |
|
Сустрэчу, якая праходзіла 3-5 студзеня, праводзіў кс. Павел Рудзьман, адказны за працу з моладдзю і пакліканні ў Пінскай дыяцэзіі. За гэты час удзельнікі мелі магчымасць паглыбіць свае веды аб літургіі і служэнні пры алтары, а таксама прыняць удзел у канферэнцыях, творчай працы ў групах, малітве, вясёлых конкурсах і гульнях, а таксама проста пазнаёміцца і бавіць час разам.
У сустрэчы прымалі ўдзел 30 юнакоў з розных парафій Пінскай дыяцэзіі, якія ў сваіх парафіях нясуць міністранцкую паслугу.
|
| Фотарэпартаж |


На працягу трох дзён хлопцы разважалі над сваім пакліканнем у сценах Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.
для друку