Духоўная семінарыя ў Пінску адзначыла ўспамін свайго апекуна — св. Тамаша Аквінскага |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
30.01.2017 08:30 |
У суботу 28 студзеня супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адзначыла ўспамін свайго нябеснага заступніка — святога Тамаша Аквінскага. У верасні 1925 года, калі адбывалася адкрыццё семінарыі, Слуга Божы біскуп Зыгмунт Лазінскі разам з калегіяй фарматараў і прафесараў выбраў менавіта гэтага святога нябесным апекуном духоўнай установы ў падрыхтоўцы будучых святароў для Касцёла ў Беларусі.
Святы Тамаш Аквінскі (1225 – 1274) — італьянскі каталіцкі філосаф і тэолаг-схаласт, належаў да манаскага ордэну дамініканцаў. Доктар Касцёла, якога называюць таксама «анёльскім доктарам». У 1879 годзе прызнаны найбольш аўтарытэтным каталіцкім рэлігійным філосафам. Стваральнік знакамітых пяці доказаў існавання Бога. Святы Тамаш стаў заснавальнікам найбольш вядомага кірунку ў сярэднявечнай схаластыцы — тамізму. Памёр 7 сакавіка 1274 г. у цыстэрцыянскім абацтве ў Фасанове, з’яўляецца апекуном студэнтаў і тэолагаў. |
Фотарэпартаж |