Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Баранавічах сустрэліся ўдзельніцы малітоўных групп «Маці ў малітве»
Беларусь - Пінская дыяцэзія
02.02.2017 10:57

28 студзеня ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах адбылася сустрэча малітоўных групп «Маці ў малітве». У ёй прынялі ўдзел групы з баранавіцкіх парафій, а таксама з Брэста, Ляхавічаў і Гарадзеі.

Рух «Маці ў малітве» ўзнік у 1995 г. у Вялікабрытаніі, а з 2000 г. прадстаўлены і ў Беларусі. Ён ажыцяўляе сваю дзейнасць пад дэвізам «Паяднаныя ў малітве, мы ратуем нашых дзяцей». У Баранавічах мамы сабраліся разам, каб памаліцца за сваіх сыноў і дачок, паразмаўляць аб штодзённых радасцях і клопатах, а перадусім, каб аднавіць свае духоўныя сілы праз удзел у Эўхарыстыі і супольнай малітве.


Падчас святой Імшы ксёндз Юрый Дрозд у гаміліі звярнуў увагу на біблійныя аспекты мацярынства і заахвоціў усіх маці памятаць пра свой вялікі аўтарытэт. Таксама пад кіраўніцтвам кс. Юрыя ўдзельніцы руху разважалі над Божым Словам і маліліся перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Напрыканцы адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту кожная маці падыйшла да алтара, каб даверыць Богу сваіх дзяцей. Сустрэча завяршылася супольным пасілкам у парафіяльным доме.

Кс. Юрый Дрозд, фота Ядзвігі Лепскай


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.