Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вернікі Светлагорска падрыхтавалі велікодную інсцэніроўку пра сучасныя рэаліі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
24.04.2017 14:03

23 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Светлагорску была прадстаўлена інсцэніроўка на тэму ўваскрасення Хрыстовага.

У спектаклі былі паказаны праблемы і сітуацыі, з якімі сустракаецца сучасны чалавек: адсутнасць часу на малітву ў «бурлівым» жыцці, насычаным прыемнымі заняткамі; плёткі і асуджэнне замест разумення і малітоўнай падтрымкі; руйнаванне лёсаў праз наркабізнес і алкаголь; свабодныя стасункі без нормаў і правіл паміж хлопцам і дзяўчынай; а побач — жыццё веруючага чалавека, які робіць выбар паводле сумлення і Божых запаведзяў.

Героі разважаюць над тым, як можна змяніць свет, і прыходзяць да высновы: кожны чалавек пакліканы да таго, каб быць тым, хто робіць свет больш прыгожым, — праз давер Богу і справы міласэрнасці. Аднак без Бога чалавек не можа выканаць гэтую місію, яму патрэбна асаблівая моц, якую нясе ўваскрослы Збаўца. Метавіта так і называўся спектакль: «Ты патрэбны, уваскрослы Збаўца, каб любіць».

30 красавіка вернікі Светлагорска пакажуць сваю інсцэніроўку ў новым касцёле ў Жлобіне.


с. Таццяна Халапук OSB (VGr)
Фота кс. Тадэвуша Саморэка

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.