Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Біскуп Дзям’янка асвяціў галоўны алтар у касцёле ў Мядзведзічах |
| Беларусь - Пінская дыяцэзія |
| 02.05.2017 16:53 |
|
На ўрачыстасці прысутнічалі святары з парафій Пінскай дыяцэзіі, семінарысты Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Брэсце Пётр Казакевіч і шматлікія вернікі з мясцовых парафій. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў біскуп Антоні Дзям’янка. У сваёй прамове іерарх падкрэсліў важнасць алтара як галоўнага элемента святыні, як было гэта ад старазапаветных часоў.
На заканчэнне святой Імшы семінарысты падзяліліся сведчаннямі пра сваё пакліканне і папрасілі вернікаў аб малітве за іх. Арцём Кір’янаў |
| Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


1 мая, у дзень святога Юзафа рамесніка, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка асвяціў галоўны алтар у касцёле святых Пятра і Паўла ў вёсцы Мядзведзічы.
для друку