Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| Касцёл Маці Божай Фацімскай у Баранавічах стане дыяцэзіяльным санктуарыем | 
	| Беларусь - Пінская дыяцэзія | 
	| 04.05.2017 11:42 | 
|  13 мая ў Пінскай дыяцэзіі ў сотую гадавіну фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай будзе абвешчаны яшчэ адзін санктуарый — Маці Божай Фацімскай.
 Пра гэта сказана ў паведамленні біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі, якое будзе зачытана вернікам Пінскай дыяцэзіі 7 мая. 
 «У гісторыі паўсюднага Касцёла санктуарыі заўсёды звязаны з навяртаннем і паяднаннем, малітвай і пакаяннем. Гэтыя духоўныя практыкі набіраюць асаблівае значэнне ў святле паслання Марыі з Фацімы, — адзначае іерарх. — Устанаўленне Дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Баранавічах у 100-ю гадавіну аб’яўленняў — адмысловы знак і сведчанне жывой веры і марыйнай пабожнасці на нашай зямлі».
 
 Тэкст паведамлення ТУТ››
 
 «Няхай гэтае святое месца жыве і развіваецца на хвалу Бога. Няхай будзе прасторай асаблівай сустрэчы чалавека з Богам, дадзенай нашай дыяцэзіі. На пілігрымаванне да новага санктуарыя з сэрца благаслаўляю», — сказаў біскуп Антоні Дзям’янка.
 
 (IL)
 
 
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.