У Іванаве ўзгадалі св. Андрэя Баболю ў 360-ю гадавіну яго мучаніцкай смерці |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
22.05.2017 11:39 |
20 мая ў санктуарыі св. Андрэя Баболі ў Іванаве прайшла ўрачыстасць з нагоды свята св. Андрэя Баболі, якое адзначаецца 16 мая. Святы Баболя лічыцца апекуном Пінскай дыяцэзіі. У Імшы, якую ўзначаліў біскуп Антоні Дзям’янка, прынялі ўдзел святары і кансэкраваныя асобы Пінскай дыяцэзіі.
Біскуп дадаў, што часам можа скласціся ўражанне, быццам святы Баболя — постаць з далёкага мінулага, але гэта не так, бо «з’яўляецца носьбітам тых духоўных каштоўнасцяў, якія цэняцца ў кожнай гістарычнай рэчаіснасці».
Як адзначыў біскуп Антоні, у гонар святога Андрэя Баболі — «атлета Хрыста» — папа Пій ХІІ нават напісаў спецыяльную энцыкліку. «Ён для нас — прыклад непахіснай веры, якая не адступае і не гіне нават у неймаверным цярпенні, — сказаў біскуп. — Веры, якая не баіцца пагроз і катаванняў, якая не вагаецца пакласці на вагу нават тое, што для кожнага найдаражэйшае, — жыццё». Напрыканцы сваёй гаміліі іерарх заахвоціў вернікаў маліцца аб заступніцтве апекуна Пінскай дыяцэзіі. «Ёсць многа сілаў у сучасным свеце, якія хочуць высмеяць веру, падарваць аўтарытэт Касцёла, які веру абвяшчае і абараняе. Перад выклікамі сучаснага свету нам нельга забываць, што вера — гэта каштоўны скарб. Няхай святы Андрэй Баболя будзе для нас правадніком на шляху ўдасканалення і ўмацавання веры», — зазначыў біскуп Антоні Дзям’янка. Фота бр. Карнэлія Консэка SVD |
Фотарэпартаж |